![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 чэрвеня 2006 г. № 781
Аб узнагароджанні М.У.Саўчыка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мазырскага раёна ўзнагародзіць старшыню Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Саўчыка Міхаіла Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.