![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 мая 2006 г. № 713
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне санаторна-курортнага лячэння ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства абароны, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне санаторна-курортнага лячэння ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў (прыкладаецца)*.