![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лютага 2006 г. № 251
Аб узнагароджанні М.Л.Ашмяна і Л.В.Драздовіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў галіне будаўніцтва, значны ўклад у развіццё будаўнічага комплексу рэспублікі ўзнагародзіць першага намесніка генеральнага дырэктара – тэхнічнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскпрамбуд» Ашмяна Міхаіла Леанідавіча і дырэктара філіяла будаўнічага ўпраўлення № 21 гэтага акцыянернага таварыства Драздовіча Леаніда Вячаслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.