![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лістапада 2005 г. № 1281
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе з гандлем людзьмі, органамі і тканкамі чалавека і падпісанні дадзенага Пагаднення
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў барацьбе з гандлем людзьмі, органамі і тканкамі чалавека (прыкладаецца)* і падпісанні дадзенага Пагаднення.