![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2005 г. № 1053
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб сумеснай распрацоўцы паліўна-энергетычнага балансу дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і падпісанні гэтага Пагаднення
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства эканомікі, узгодненую з Міністэрствам энергетыкі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб сумеснай распрацоўцы паліўна-энергетычнага балансу дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва (прыкладаецца)* і падпісанні гэтага Пагаднення.