![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 жніўня 2005 г. № 895
Аб узнагароджанні П.І.Яшчэрыцына Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у развіццё навуковых даследаванняў i заснаванне айчыннай навуковай школы ў галіне тэхналогіі машынабудавання, стварэнне i шырокае ўкараненне на прадпрыемствах рэспублікі новых высокаэфектыўных метадаў, тэхналагічных працэсаў, інструментаў i абсталявання для фінішнай i ўмацавальнай апрацоўкі матэрыялаў i вырабаў, якія забяспечваюць павышэнне якасці машынабудаўнічай прадукцыі, узнагародзіць галоўнага навуковага супрацоўніка дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэміка, доктара тэхнічных навук, прафесара Яшчэрыцына Пятра Іванавіча