![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 сакавіка 2005 г. № 279
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай падатковай інспекцыяй пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі аб узаемнай адміністрацыйнай дапамозе
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства па падатках і зборах, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай падатковай інспекцыяй пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі аб узаемнай адміністрацыйнай дапамозе (прыкладаецца)*.