![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 верасня 2004 г. № 1125
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках, падпісанае 28 красавіка 2004 года ў г. Мінску.
Вызначыць Міністэрства транспарту і камунікацый органам, каардынуючым выкананне названага Пагаднення.