![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 жніўня 2004 г. № 1034
Аб узнагароджанні К.Е.Кухалева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За актыўны ўдзел у інфармацыйным забеспячэнні развіцця дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і г. Масквой у рамках будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа і ўмацаванне міжэтнічнага і міжканфесіянальнага міру і згоды ўзнагародзіць карэспандэнта радыёстанцыі Урада г. Масквы «Гаворыць Масква» Кухалева Кіма Ервандавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.