![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 ліпеня 2004 г. № 847
Аб узнагароджанні В.Ю.Гунянкова і А.І.Рабаткевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, высокія вытворчыя паказчыкі ўзнагародзіць Гунянкова Валянціна Юр’евіча – галоўнага сталеплавільшчыка рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод» і Рабаткевіча Аляксандра Іосіфавіча – наладчыка абсталявання ў вытворчасці металічных канатаў гэтага прадпрыемства Ганаровай граматай Савета Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь.