![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 красавіка 2004 г. № 417
Аб камандзіраванні В.І.Гапеева ў г. Астану (Рэспубліка Казахстан)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 20 па 24 красавіка 2004 г. у г. Астану (Рэспубліка Казахстан) Начальніка Беларускай чыгункі Гапеева Васіля Іванавіча для ўдзелу ў XІX пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак.