![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 снежня 2003 г. № 1595
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Бабук Ірыну Іванаўну, галоўнага бухгалтара дзяржаўнай установы «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь», за вялікі ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, асабістыя заслугі і высокае прафесійнае майстэрства;
Бялькову Тамару Уладзіміраўну, выкладчыка дзяржаўнай установы «Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага», за значныя творчыя дасягненні, вялікі асабісты ўклад у справу падрыхтоўкі музычных кадраў;