![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 лістапада 2003 г. № 1534
Аб камандзіраванні А.М.Сычова і В.Я.Шаўчука ў г. Берлін (Федэратыўная Рэспубліка Германія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць у г. Берлін (Федэратыўная Рэспубліка Германія) з 26 па 27 лістапада 2003 г. намесніка Міністра замежных спраў Сычова Аляксандра Мікалаевіча, з 25 па 27 лістапада – намесніка Старшыні Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Шаўчука Валерыя Яўгенавіча для ўдзелу ў кансультацыях з прадстаўнікамі нямецкіх грамадскіх аб’яднанняў па пытанню ажыццяўлення гуманітарнай дапамогі раёнам Беларусі, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.