![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 кастрычніка 2003 г. № 1452
Аб камандзіраванні Ф.Ф.Іванова і В.Р.Мельніка ў г. Сіэтл (Злучаныя Штаты Амерыкі)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Камандзіраваць з 2 па 8 лістапада 2003 г. у г. Сіэтл (Злучаныя Штаты Амерыкі) Старшыню Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Іванова Фёдара Фёдаравіча і першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Мельніка Вадзіма Рыгоравіча для правядзення перагавораў з кіраўніцтвам кампаніі «Воеіng ВВІ» аб магчымасці і ўмовах набыцця паветраных суднаў.