![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 верасня 2003 г. № 1160
Аб камандзіраванні В.В.Міцкевіча ў г. Бон (Федэратыўная Рэспубліка Германія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 7 па 10 верасня 2003 г. у г. Бон (Федэратыўная Рэспубліка Германія) намесніка Міністра юстыцыі Міцкевіча Валерыя Вацлававіча для ўдзелу ў семінары па пытаннях натарыята, які праводзіцца Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва.
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў, звязаных з камандзіраваннем В.В.Міцкевіча, ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.