![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 мая 2003 г. № 657
Аб камандзіраванні Л.І.Харужыка ў г. Кіеў (Украіна)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 21 па 23 мая 2003 г. у г. Кіеў (Украіна) Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Харужыка Лявонція Іванавіча для ўдзелу ў Пятай Пан-Еўрапейскай канферэнцыі міністраў «Навакольнае асяроддзе для Еўропы», а таксама для правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя з прадстаўнікамі краін – удзельніц гэтай канферэнцыі.