![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лютага 2003 г. № 240
Аб увекавечанні памяці народнай артысткі Беларусі Давідовіч Л.М.
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Мінскім гарвыканкомам, аб устаноўцы ў 2003 годзе надмагільнага помніка на месцы пахавання народнай артысткі Беларусі Давідовіч Ліліі Міхайлаўны на Усходніх могілках і мемарыяльнай дошкі на доме № 56 па вул. Усходняй у г. Мінску, дзе жыла артыстка.
Аплату расходаў, звязаных з праектаваннем і вырабам надмагільнага помніка і дошкі, ускласці на Міністэрства культуры.