![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2003 г. № 118
Аб узвядзенні помніка паэту Адаму Міцкевічу ў г. Мінску
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Мінскім гарвыканкомам, аб узвядзенні ў г. Мінску ў 2003 годзе помніка пісьменніку Адаму Міцкевічу.
2. Фінансаванне работ, звязаных з праектаваннем і будаўніцтвам помніка, ажыццявіць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце Міністэрству культуры.
Прыняць да ведама, што фінансаванне работ па ўстаноўцы помніка і добраўпарадкаванню навакольнай тэрыторыі ажыццяўляецца Мінскім гарвыканкомам.