![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 снежня 2002 г. № 1715
Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 14 па 17 снежня 2002 г. у г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя) Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для ўдзелу ў пасяджэнні, прысвечаным стварэнню Міжнароднай чарнобыльскай даследчай сеткі, якое праводзіцца пад кіраўніцтвам намесніка Генеральнага сакратара ААН, каардынатара ААН па міжнароднаму чарнобыльскаму супрацоўніцтву Кенза Ашымы.