![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 снежня 2002 г. № 1693
Аб камандзіраванні Г.П.Курачкіна ў г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Накіраваць з 9 па 12 снежня 2002 г. у г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя) Міністра архітэктуры і будаўніцтва Курачкіна Генадзія Піліпавіча для ўдзелу ў перагаворах з кіраўніцтвам кампаніі «Atlas Сорсо Rock Drills АВ» па абмеркаванню і дасягненню ўзаемавыгадных дамоўленасцей па ўмовах інвесціравання, азнаямлення з навейшымі тэхналогіямі распрацоўкі і эксплуатацыі кар’ераў і кар’ернай тэхнікі з мэтай магчымага выкарыстання на рэспубліканскім унітарным вытворчым прадпрыемстве «Граніт».