![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2002 г. № 1619
Аб падпісанні Пагаднення паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай службай даходаў Латвійскай Рэспублікі аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках, якія перамяшчаюцца праз беларуска-латвійскую дзяржаўную мяжу
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай службай даходаў Латвійскай Рэспублікі аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках, якія перамяшчаюцца праз беларуска-латвійскую дзяржаўную мяжу.