![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 лістапада 2002 г. № 1613
Аб камандзіраванні Л.П.Гулякі ў г. Кіеў (Украіна)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 20 па 23 лістапада 2002 г. у г. Кіеў (Украіна) Міністра культуры Гуляку Леаніда Паўлавіча для ўдзелу ў правядзенні Дзён культуры Рэспублікі Беларусь ва Украіне.
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па праезду Л.П.Гулякі ў г. Кіеў і назад ажыццяўляецца за кошт сродкаў Міністэрства культуры, а па яго знаходжанню ў г. Кіеве – за кошт сродкаў прымаючага боку.