![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лістапада 2002 г. № 1587
Аб камандзіраванні Л.С.Мальцава ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць 20 лістапада 2002 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню Л.С.Мальцава ажыццяўляецца за кошт Міністэрства абароны.