![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 кастрычніка 2002 г. № 1398
Аб камандзіраванні М.І.Русага ў г. Познань (Рэспубліка Польшча) і У.В.Куляшова ў г. Лісабон (Партугальская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 10 па 11 кастрычніка 2002 г.:
у г. Познань (Рэспубліка Польшча) Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Русага Міхаіла Іванавіча для абмеркавання з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Рэспублікі Польшча і прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтай краіны пытанняў па пашырэнню супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, а таксама для азнаямлення з вопытам рэфармавання аграпрамысловага комплексу і ўдзелу ў Міжнароднай выстаўцы «POLAGRA-FARM» па запрашэнню Міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Рэспублікі Польшча Я.Каліноўскага;