![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 чэрвеня 2002 г. № 800
Аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб сумесных дзеяннях у галіне навуковага забеспячэння мінімізацыі і пераадолення вынікаў чарнобыльскай катастрофы і Праграмы навуковага супрацоўніцтва па праблемах вынікаў чарнобыльскай катастрофы на 2003–2005 гады, а таксама падпісанні гэтых Пагаднення і Праграмы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб сумесных дзеяннях у галіне навуковага забеспячэння мінімізацыі і пераадолення вынікаў чарнобыльскай катастрофы і Праграмы навуковага супрацоўніцтва па праблемах вынікаў чарнобыльскай катастрофы на 2003–2005 гады, а таксама падпісанні гэтых Пагаднення і Праграмы.