![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 мая 2002 г. № 658
Аб узнагароджанні Ю.П.Грыгор’ева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі асабісты ўклад у фарміраванне архітэктурнага і горадабудаўнічага аблічча г. Мінска, плённую працу па развіццю культурных і дзелавых сувязей паміж г. Масквой і г. Мінскам узнагародзіць першага намесніка галоўнага архітэктара г. Масквы – дырэктара дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Маскоўскі даследчы і праектны інстытут тыпалогіі эксперыментальнага праектавання» Грыгор’ева Юрыя Панцеляймонавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.