![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 мая 2002 г. № 610
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб стварэнні Сумеснай міжурадавай камісіі па развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам і падпісанні гэтага Пагаднення
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб стварэнні Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам і падпісанні гэтага Пагаднення.