![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 красавіка 2002 г. № 479
Аб камандзіраванні А.М.Апацкага ў г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 17 да 20 красавіка 2002 г. у г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя) намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра Мікалаевіча для ўдзелу ў Дзевятнаццатай сесіі Міжурадавай Камісіі па змяненню клімату.
Прыняць да ведама, што расходы па камандзіраванню А.М.Апацкага ажыццяўляюцца за кошт прымаючага боку.