![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 красавіка 2002 г. № 425
Аб узнагароджанні В.І.Байдака Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у развіццё гандлю і сферы бытавых паслуг у горадзе Мінску ўзнагародзіць намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Байдака Валянціна Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.