![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 красавіка 2002 г. № 423
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб расшырэнні супрацоўніцтва ў газавай галіне
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства энергетыкі, узгодненую з Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб расшырэнні супрацоўніцтва ў газавай галіне (прыкладаецца)*.