![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 лютага 2002 г. № 202
Аб выдзяленні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2002 годзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 16,5 млн. рублёў на падрыхтоўку і правядзенне святкавання Дня беларускай навукі.
Міністэрству фінансаў, Камітэту па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.