![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 студзеня 2002 г. № 86
Аб падпісанні некаторых пагадненняў па мытных і падатковых пытаннях на тэрыторыях дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства па падатках і зборах, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам замежных спраў і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення аб мытным і падатковым кантролі за вытворчасцю і абаротам этылавага спірту, алкагольнай, спіртаўтрымліваючай і тытунёвай прадукцыі на тэрыторыях дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва і Пагаднення аб абмене інфармацыяй паміж падатковымі і мытнымі органамі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва (прыкладаюцца).