![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 кастрычніка 2001 г. № 1544
Аб узнагароджанні Р.П.Гайдукевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё вытворчасці і ў сувязі з 70-годдзем з часу заснавання прадпрыемства ўзнагародзіць электрагазазваршчыка цэха № 2 адкрытага акцыянернага таварыства «Даламіт» Гайдукевіча Рыгора Паўлавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.