![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 верасня 2001 г. № 1415
Аб узнагароджанні Л.І.Ражкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі рэспублікі ўзнагародзіць першага намесніка старшыні праўлення Магілёўскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў па гандлю і грамадскаму харчаванню Ражкова Леаніда Іванавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.