![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2001 г. № 1379
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання надзвычайных сітуацый і ліквідацыі іх наступстваў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання надзвычайных сітуацый і ліквідацыі іх наступстваў (прыкладаецца)*.