![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 верасня 2001 г. № 1367
Аб узнагароджанні работнікаў адукацыі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Бацько Валерыя Уладзіміравіча, начальніка ўпраўлення адукацыі Смаргонскага райвыканкома Гродзенскай вобласці, за значны асабісты ўклад у арганізацыю і развіццё сістэмы адукацыі раёна;
Гурыну Алену Міхайлаўну, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 5 г. Навагрудка Гродзенскай вобласці, за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, высокае педагагічнае майстэрства;