![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2001 г. № 1352
Аб узнагароджанні Г.П.Ісакава і Т.М.Латушкінай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці рэспублікі ўзнагародзіць слесара-рамонтніка фарбавальна-аддзелачнага цэха Віцебскага адкрытага акцыянернага таварыства «Класіка індустрыі моды» Ісакава Генадзя Пятровіча і галоўнага спецыяліста па якасці гэтага акцыянернага таварыства Латушкіну Таццяну Міхайлаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.