![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 верасня 2001 г. № 1338
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб выкананні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб прыёме і перадачы асоб
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб выкананні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб прыёме і перадачы асоб.