![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 жніўня 2001 г. № 1256
Аб бязвыплатнай перадачы аб’ектаў ваенных гарадкоў у камунальную ўласнасть і ўласнасть юрыдычных асоб
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству абароны перадаць бязвыплатна аб’екты ваенных гарадкоў у камунальную ўласнасць і ўласнасць юрыдычных асоб згодна з дадаткам.
Міністэрству абароны сумесна з Асіповіцкім і Барысаўскім гарвыканкомамі, а таксама з Жыллёва-будаўнічым кааператывам-212 і Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем інвалідаў вайны ў Афганістане ва ўстаноўленым парадку правесці перадачу-прыёмку ўказаных аб’ектаў.