![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 жніўня 2001 г. № 1176
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі.