![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 мая 2001 г. № 796
Аб падпiсаннi некаторых мiжурадавых дагавораў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць узгодненыя з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам замежных спраў і іншымі зацікаўленымі прапановы:
Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях – аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве ўрадаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне абароту тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння (прыкладаецца)*;
Міністэрства аховы здароўя – аб падпісанні Пагаднення аб прафілактыцы ёддэфіцытных станаў сярод насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне санітарнай аховы тэрыторый дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаюцца)*;