![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 мая 2001 г. № 760
Аб узнагароджанні В.К.Глухіх Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж прамысловымі прадпрыемствамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ўзнагародзіць старшыню савета Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Глухіх Віктара Канстанцінавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.