![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 мая 2001 г. № 738
Аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення аб прафілактыцы ёддэфіцытных станаў сярод насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне санітарнай аховы тэрыторый дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства аховы здароўя, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення аб прафілактыцы ёддэфіцытных станаў сярод насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне санітарнай аховы тэрыторый дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.