![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 красавіка 2001 г. № 626
Аб узнагароджанні А.В.Яфрэмава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай кінематаграфіі ўзнагародзіць мастацкага кіраўніка тэатра-студыі кінаакцёра Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» Яфрэмава Аляксандра Васільевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.