![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 красавіка 2001 г. № 544
Аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2001–2003 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства культуры, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2001–2003 гады.