![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 красавіка 2001 г. № 469
Аб узнагароджанні В.П.Клімковіча і І.С.Сазонава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Клімковіча Віктара Пятровіча, дырэктара Магілёўскага педагагічнага каледжа, – за значны асабісты ўклад у развіццё сярэдняй спецыяльнай адукацыі і падрыхтоўку кваліфікаваных педагагічных кадраў;
Сазонава Ігара Сяргеевіча, рэктара Магілёўскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, – за вялікі ўклад у арганізацыйную работу па перспектыўнаму развіццю універсітэта.