![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 2001 г. № 370
Аб увекавечанні памяці народнага артыста СССР Я.А.Глебава
У мэтах увекавечання памяці народнага артыста СССР, кампазітара Глебава Яўгена Аляксандравіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству культуры, Мінскаму гарвыканкому ўстанавіць у 2001 годзе надмагільны помнік на месцы пахавання Я.А.Глебава на Усходніх могілках у г. Мінску і мемарыяльную дошку на доме 15 па вуліцы Кульман у г. Мінску, дзе жыў кампазітар.
2. Фінансаванне работ па праектаванню і стварэнню скульптурнай часткі помніка (1650 тыс. рублёў), а таксама мемарыяльнай дошкі (830 тыс. рублёў) ажыццявіць за кошт сродкаў Міністэрства культуры, агульнабудаўнічых работ, работ па добраўпарадкаванню тэрыторыі, устаноўцы помніка і мемарыяльнай дошкі – за кошт сродкаў Мінскага гарвыканкома.