![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 сакавіка 2001 г. № 315
Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвійскай Рэспублікі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвійскай Рэспублікі.