![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2001 г. № 124
Аб выдзяленні грашовых сродкаў калгасу «40 год Кастрычніка» Івацэвіцкага раёна
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 апреля 2001 г. № 535 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 40, 5/5703)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2001 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», калгасу «40 год Кастрычніка» Івацэвіцкага раёна 68 млн. рублёў, у тым ліку 30 млн. рублёў на пагашэнне запазычанасці за энерганосьбіты, 24 млн. рублёў на набыццё мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін, 4 млн. рублёў на першапачатковы ўзнос за тэхніку, выдзеленую гэтаму калгасу на ўмовах доўгатэрміновай арэнды, 10 млн. рублёў на набыццё племянной жывёлы для абнаўлення статка.