![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 студзеня 2001 г. № 51
Аб выдзяленні пазыкі Рэспубліканскаму вытворча-гандлёваму унітарнаму прадпрыемству «Магілёўскі рыбакомплекс»
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 ноября 2001 г. № 1686 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 109, 5/9438)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Выдзеліць у 2001 годзе Рэспубліканскаму вытворча-гандлёваму унітарнаму прадпрыемству «Магілёўскі рыбакомплекс» са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», пазыку ў памеры 40 млн. рублёў (пад 10 працэнтаў гадавых) на папаўненне абаротных сродкаў. Пагашэнне ўказанай пазыкі ажыццяўляць штомесячна роўнымі часткамі пачынаючы з 1 лютага па 1 ліпеня 2002 г.